четверг, 31 января 2013 г.

Шасціканцовы крыж
Што хавае крэўская зямля? Фота




Ні для кога не сакрэт, што вайна гэта не толькі людская смерць, голад, страх, галеча, але і знішчэнне гісторыі. І ў гэтай сітуацыі асобнага расповеду заслугоўвае мястэчка Крэва.
Мне б тут хацелася засяродзіцца не на знішчаных помніках архітэктуры, а на той гісторыі, якая схаваная пад зямлёй, якую немагчыма перапісаць і вельмі цяжка сфальсіфікаваць, археалогіі. Я ўжо прыгадваў, што суседні археалагічны помнік, гарадзішча ў Гальшанах, за апошнія сем гадоў раскопак стаў старэйшым на 1000 год, і датуецца І стагоддзем нашай эры! Падавалася, што тут чакаць, варта заняцца вывучэннем помнікаў археалогіі ў Крэва і чакаць новых сенсацый. Існуе вялікая верагоднасць, калі даць веры некаторым знойдзеным тут артэфактам, што ўжо ў Х стагоддзі тут віраваў гандаль. Не выключаюць навукоўцы і верагоднасць "састарыць" асобныя помнікі археалогіі да ІІ-ІІІ стагоддзяў н.э. Ізноў жа на 1000 год! Гэта пры тым, што ў навуковай літаратуры самыя старыя артэфакты з Крэва датуюцца XIV-XV ст.

Што хавае крэўская зямля? Фота

Аляксандар Камінскі (зправа) і маладыя гісторыкі каля каменя з шасціканцовым крыжом на крэўскім гарадзішчы


Што хавае крэўская зямля? Фота

На гарадзішчы
Вось толькі праблема ў тым, што зрабіць гэта вельмі і вельмі цяжка. Праз Крэва на працягу Першай сусветнай вайны пралягала лінія фронту.

Амаль уся зямля тут шматкроць перарытая салдацкімі акопамі, рвамі і варонкамі ад артылерыйскіх снарадаў. А гэта стварае часам неспрыяльныя ўмовы для археалагічнай працы. Тут важная дакладнасць культурнага слоя, бо кожны сантыметар замлі адказвае за свой час, перыяд, стагоддзе і культуру.

Што хавае крэўская зямля? Фота



Што хавае крэўская зямля? Фота

На Юр'вай гары
Вось так і атрымоўваецца, што падавалася б самая дакладная гістрычная навука археалогія, за якой заўжды апошняе слова, пакуль не можа даць адказы на нашыя пытанні. Вайна, што мінула ля 90 гадоў таму, нанесла непапраўнай шкоды цэлым стагоддзям недаследаванай і так слаба вывучанай гісторыі аднаго з лепшых куткоў нашага краю.
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий